Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Рэкорд: палякі злавілі беларуса з поўным аўтобусам кантрабандных цыгарэтаў. Фатафакт


Каля 18 500 пачкаў кантрабандных беларускіх цыгарэтаў знайшлі супрацоўнікі польскай мытні ў мікрааўтобусе грамадзяніна Беларусі.

50-гадовы беларус спрабаваў праехаць мяжу праз пункт пропуску «Кузьніца».

Гэта рэкорд за 2017 год у аб’ёме кантрабанднай партыі: цыгарэты былі схаваныя ў падлозе, сьценах, дзьвярах і даху мікрааўтобуса.

Палякі ацанілі знойдзеныя цыгарэты ў 250 тысяч злотых — каля 68 500 даляраў.

Грамадзянін Беларусі затрыманы, цыгарэты і машына канфіскаваныя, кантрабандысту пагражае буйны штраф.

XS
SM
MD
LG