Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Картэж Лукашэнкі з 28 машынаў справакаваў заторы ў Кіеве


Аляксандар Лукашэнка (справа) падчас сустрэчы зь Пятром Парашэнкам у Кіеве. 21 ліпеня 2017 году
Аляксандар Лукашэнка (справа) падчас сустрэчы зь Пятром Парашэнкам у Кіеве. 21 ліпеня 2017 году

Падчас візыту Аляксандра Лукашэнкі ва Ўкраіну ў Кіеве ўтварыліся заторы. Як паведамляе ТСН, увечары 20 ліпеня кіеўскім паліцыянтам давялося перакрыць адзін з галоўных праспэктаў гораду — праспэкт Бажана.

Картэж Лукашэнкі складаўся з 28 машын, яго суправаджала таксама мясцовая паліцыя і дзяржаўная ахова, машына хуткай дапамогі. У тым ліку вымушаныя былі чакаць дапамогі ўдзельнікі ДТЗ.

У Менску Лукашэнка рэдка езьдзіць зь вялікім картэжам, дзеля ягонага праезду дарогі перакрываюцца хіба на асобныя сьвяты. Сустрэчы з чыноўнікамі Лукашэнка нярэдка ладзіць у Палацы Незалежнасьці — сваёй новай рэзыдэнцыі на праспэкце Пераможцаў у больш як 3 км ад цэнтру.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG