Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лукашэнка наведаў у Кіеве музэй памяці ахвяраў Галадамору


Кіраўнік Беларусі Аляксандар Лукашэнка перад пачаткам афіцыйнай цырымоніі сустрэчы з украінскім калегам Пятром Парашэнкам наведаў музэй «Мэмарыял памяці ахвяраў Галадамору ва Ўкраіне».

На сустрэчы зь Пятром Парашэнкам, Аляксандар Лукашэнка паведаміў, што гэты музэй зрабіў на яго «вялікае ўражаньне».

Алею Герояў Нябеснай сотні кіраўнік беларускай дзяржавы не наведваў. Як паведаміла Радыё Свабода крыніца ў дыпляматычных колах, ушанаваньне памяці загінулых падчас масавых акцый пратэстаў у 2013-2014 гадах уключаецца ў праграму афіцыйнага візыту «паводле жаданьня госьця».

Беларусь не прызнала Галадамор ва Ўкраіне генацыдам украінскага народу.

Раней у інтэрвію Радыё Свабода дырэктар Украінскага інстытуту нацыянальнай памяці Ўладзімер Вятровіч скепытчна ацаніў магчымасьць прызнаньня Беларусьсю Галадамору генацыдам украінскага народу:

«Я ня ўпэўнены, што цяпер рэальна казаць аб прызнаньні Беларусьсю Галадамору генацыдам, улічваючы палітычную сытуацыю. Празьмерная залежнасьць цяперашняга беларускага кіраўніцтва ад Расеі ставіць пад пытаньне, ці будзе гэта наогул рэальна ў найбліжэйшым часе».

Ваша меркаваньне

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG