Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Кіеве Лукашэнку сустракаюць бела-чырвона-белымі сьцягамі і пікетам у падтрымку Аватарава

  • Паўло Зубʼюк

Як і днём раней, у Кіеве 21 ліпеня трывае пікет з нагоды візыту ва Ўкраіну Аляксандра Лукашэнкі. Пад адміністрацыяй прэзыдэнта Ўкраіны зноў выстраіўся пікет зь бела-чырвона-белымі сьцягамі і плякатамі ў падтрымку зьняволенага ў Беларусі Тараса Аватарава. На адным плякатаў Лукашэнка паказаны з Уладзімірам Пуціным і подпісам «Два боты пара».

На пікеце прысутнічае і маці Аватарава Людміла Посьпех, якая расказвае гісторыю сына, заяўляе, што ў Беларусі ўсё вырашае ня суд, а толькі сам Лукашэнка:

«У нас Бог над галавой, а ня гэтыя спадары, — кажа яна, просячы не паказваць ейных сьлёз. — Змагаліся, будзем змагацца, і ня толькі за яго, а за ўсіх хлопцаў, якія тут».

Людміла Посьпех з плякатам у падтрымку сына
Людміла Посьпех з плякатам у падтрымку сына

Раней Людміла Посьпех прасіла прэзыдэнта Ўкраіны Пятра Парашэнку заступіцца за сына, які абараняў цэласнасьць украінскай тэрыторыі на Данбасе, але быў асуджаны ў Беларусі да пяці гадоў пазбаўленьня волі. Аватараў называў суд над сабой помстай з палітычных прычынаў. Форум «Свабоду палітвязьням» патрабаваў вызваліць Аватарава ў ліку васьмі чалавек, якія заяўлялі пра перасьлед праз палітычныя погляды.

Між тым у цэнтры гораду з нагоды візыту Аляксандра Лукашэнкі ў Кіеў вывешаныя афіцыйныя дзяржаўныя сьцягі Беларусі разам са сьцягамі Ўкраіны.

Ваша меркаваньне

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG