Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Двое загінулі, больш за 200 паранена празь землятрус на Эгейскім моры


Ілюстрацыйнае фота. Панарама мястэчка Бодрум у Турэччыне
Ілюстрацыйнае фота. Панарама мястэчка Бодрум у Турэччыне

Землятрус магнітудай у 6,7 бала здарыўся зранку 21 ліпеня ў Эгейскім моры каля берага Турэччыны і грэчаскага вострава Кос. Траўмы атрымалі ня менш за дзьве сотні чалавек, загінулі двое. За асноўнымі штуршкамі ішла «моцная, але хуткая» сэрыя слабейшых штуршкоў.

Наймацней пацярпеў востраў Кос, менавіта там загінулі сама меней два чалавекі, 120 атрымалі траўмы, зь іх 20 зламалі косьці, а траўмы пяцёх вельмі небясьпечныя, паводле мясцовых уладаў. Будынкі на востраве ў асноўным не пацярпелі — улады кажуць, там засталося мала старых збудаваньняў, большая частка будынкаў новая і абароненая ад землятрусаў. Пацярпелых верталётамі дастаўляюць на востраў Родас.

Таксама моцна пацярпелі турэцкія мястэчкі Бодрум і Датча, там землятрус выклікаў праблемы з электрычнасьцю; у Бодруме пашкоджаны мячэт. На турэцкай тэрыторыі вядома пра 70 пацярпелых, пра загінулых не паведамляецца.

Пра пацярпелых беларусаў на момант публікацыі не паведамлялася.

Турэччына — трэці паводле папулярнасьці кірунак турызму сярод беларусаў пасьля Расеі і Баўгарыі; Грэцыя — восьмы паводле папулярнасьці.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG