Лінкі ўнівэрсальнага доступу

На сьвяце мястэчка Шацку жанчыне пашкодзіла нагу муляжом гранаты спэцназу


Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

Удзень 22 чэрвеня на сьвяткаваньні 525-годзьдзя мястэчка Шацку, што ў Пухавіцкім раёне, жанчына зь Менску атрымала ўдар у нагу муляжом гранаты ў час выступу 5-й роты спэцназу, распавядае Tut.by. У жанчыны застаўся заўважны сіняк і драпіны на назе.

Жанчына кажа, што траўмы падчас выступу атрымалі 5 гледачоў, у тым ліку 4-гадовае дзіця. Яна сьцьвярджае, што на сьвяце не дзяжурылі мэдыкі хуткай дапамогі (ёй дапамогу аказаў вайсковы лекар спэцназу), не было ачапленьня і агароджаў, а адлегласьць выступоўцаў ад гледачоў была «мінімальная»:

«Яны кідалі гранаты, зразумела, не баявыя, — распавядае Юлія пра выступ спэцназу. — І ў нейкі момант граната скацілася з горачкі і трапіла проста ў гледачоў. Я спалохалася, паспрабавала сысьці, але не пасьпела: чарговая граната пакацілася ў людзей, я толькі пасьпела захінуць сабой дзіця, і яна ўляцела мне проста ў нагу».

Спэцназаўцы не адказалі жанчыне, каму яна можа выставіць прэтэнзіі. У міліцыі прызналі, што жанчына паведаміла пра цялесныя пашкоджаньні, цяпер праводзіцца праверка. У сельскім Доме культуры кажуць, што выступоўцы прасілі гледачоў адысьці перад выступам, але калі выступ пачаўся, «усе палезьлі». У спэцназе здарэньне не пракамэнтавалі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG