Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Гомлі міліцыя прыкавала кайданкамі да дрэва журналіста Жукоўскага


Кастусь Жукоўскі, архіўнае фота

У Гомлі пасьля відэаздымак судовага паседжаньня ў адміністрацыйнай справе супраць блогера Максіма Філіповіча супрацоўнікі ДАІ затрымалі журналіста-фрылансэра Кастуся Жукоўскага.

Ён з калегамі ад’ехаў ад будынка суду на прыватнай аўтамашыне мэтраў дзьвесьце. Спыніў яго падпалкоўнік міліцыі, які не назваў сябе, запатрабаваў дакумэнты. Паглядзеўшы, патрабаваў ехаць у ДАІ — на той падставе, што раней у Добрушы Жукоўскі нібыта парушыў правілы дарожнага руху.

Кастусь адказаў, што ніякай позвы не атрымліваў і пра парушэньне правілаў дарожнага руху ў Добрушы чуе ўпершыню. І наагул, цяпер заняты. Калі будзе позва, ён прыедзе ў ДАІ.

«Аднак падпалкоўнік стаяў на сваім, выклікаў падмогу. Кастусю начапілі кайданкі, прывязаўшы яго да дрэва. Я здымаў усё на відэа. У мяне адабралі відэакамэру. Я патэлефанаваў на 102, заявіў пра гвалтоўныя дзеяньні міліцыянтаў. Камэру мне вярнулі, а Жукоўскага забралі ў ДАІ», — расказаў відавочца і напарнік фрылансэра Андрэй Толчын.

Ён дадаў, што міліцыя ўсяляк перасьледуе Жукоўскага за яго фрылансэрскую дзейнасьць.

Ваша меркаваньне

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG