Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Я такі, як Філіповіч»: людзі падтрымалі блогера, якога судзяць за «падмену дзяржаўных СМІ»


У судзе Савецкага раёну Гомлю а 10-й гадзіне пачаўся разгляд адміністрацыйнай справы супраць мясцовага блогера Максіма Філіповіча. Міліцыя абвінавачвае яго ў «падмене дзяржаўных СМІ» паводле часткі 2 артыкулу 22.9 КаАП.

Сябры і палітыкі прыйшлі падтрымаць Філіповіча на судзе з плякатамі «У мяне ёсьць старонка на Youtube, я такі, як Максім Філіповіч». Філіповіч і сам заяўляў на судзе, што «сотні беларусаў выкладваюць свае здымкі на гэтай відэагостынгавай плятформе, у тым ліку і на платнай аснове».

Максім Філіповіч
Максім Філіповіч

Паводле пратаколу ўчастковага інспэктара Акуліча, які суд спачатку не хацеў прымаць, Філіповіч парушыў частку 1 артыкулу 10 Закону аб СМІ. У гэтым артыкуле гаворыцца, што фізычныя асобы засноўваюць СМІ, але Філіповіч нібыта не засноўваў: ён адкрыў ад свайго імя Youtube-канал «Гарантий НЕТ» на бясплатным відэагостынгу YouTube і атрымліваў ад названага сэрвісу плату прапарцыйна колькасьці праглядаў. Згодна з абвінавачваньнем, Філіповіч пэрыядычна разьмяшчаў аўдыёвізуальныя паведамленьні для няпэўнага кола асобаў праз інтэрнэт.

Максім Філіповіч атрымаў папулярнасьць узімку 2017 году на хвалі пратэстаў супраць «падатку на дармаедаў»: 33-гадовы мужчына расказваў, што страціў працу без тлумачэньня прычынаў, меў праблемы з пошукам новай, мусіў сплаціць збор за беспрацоўе. У сваім блогу ён спачатку распавядаў пра сваю сытуацыю і даваў парады іншым беспрацоўным, пазьней асьвятляў суд, на якім адстойваў свае правы, а затым пачаў публікаваць відэа з акцыяў пратэсту супраць «падатку на дармаедаў».

XS
SM
MD
LG