Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Актывістка Femen знайшлася: дае сьведчаньні ў кіеўскай паліцыі


Актывістка Femen Анжэліна Дыяш, якая выбегла аголенай перад кіраўнікамі Беларусі і Ўкраіны Аляксандрам Лукашэнкам і Пятром Парашэнкам з надпісам «Жыве Беларусь» на грудзях, зараз знаходзіцца ў паліцэйскім пастарунку аднаго з раёнаў Кіева.

«Перад гэтым яе 2,5 гадзіны пратрымалі ў Адміністрацыі прэзыдэнта на допыце, але ўсё было дэмакратычна», — паведаміла Свабодзе кіраўніца руху Ганна Гуцал.

Паводле яе, Анжэліна Дыяш падтрымлівае сувязь з адвакатам. Пакуль невядома, ці складзены на актывістку пратакол аб правапарушэньні.

«Мы нічога пакуль ня ведаем, адваката да яе не пускаюць, але ён бачыў, як туды заходзілі супрацоўнікі Службы бясьпекі Ўкраіны», — дадала Ганна Гуцал.

Ваша меркаваньне

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG