Лінкі ўнівэрсальнага доступу

На Горадзеншчыне затрымалі нелегалаў зь Індыі і арганізатараў іх перапраўкі ў Эўразьвяз


Затрыманыя арганізатары каналу нелегальнай міграцыі даюць паказаньні

Уначы з 19 на 20 ліпеня на беларуска-польскай мяжы супрацоўнікі адной з заставаў Горадзенскага раёну затрымалі трох нелегальных мігрантаў зь Індыі і арганізатараў іх перапраўкі.

Паводле памежнікаў, грамадзяне Індыі прыляцелі ў менскі аэрапорт рэйсам з Дэлі, з дапамогай прыватнага перавозьніка спрабавалі трапіць у Польшчу, каб адтуль дабрацца да Францыі. Індыйцам пагражае штраф да 100 базавых велічыняў (2300 рублёў, больш за 1180 даляраў) і дэпартацыя. Высьвятляецца таксама, ці не датычныя індыйцы да іншых правапарушэньняў.

Арганізатарам жа, згодна з артыкулам 371-1 КК, пагражае да сямі гадоў турмы з канфіскацыяй маёмасьці або безь яе. Праваахоўнікі шукаюць і іншых асобаў, датычных да іхнай дзейнасьці.

Памежнікі паведамляюць, што гэта ўжо другі з пачатку году канал нелегальнай міграцыі зь Індыі, спынены беларускімі памежнікамі.

Ваша меркаваньне

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG