Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Сэкстрэмістка» Анжэліна Дыяш ноч правяла ў ізалятары, сёньня суд вызначыць для яе меру стрыманьня


Актывістка Femen Анжэліна Дыяш, затрыманая пасьля таго, як яна выбегла аголенай перад Аляксандрам Лукашэнкам і Пятром Парашэнкам з надпісам «Жыве Беларусь» на грудзях, правяла ноч у сьледчым ізалятары.

«Мяне дагэтуль да Анжэліны не дапусьцілі. Дзяржаўны адвакат вынес яе асабістыя рэчы і паведаміў, што яна афіцыйна адмовілася ад ягоных паслуг і патрабуе дапусьціць мяне, як абаронцу паводле дамовы. Ёй інкрымінуюць частку 3 артыкулу 296 Крымінальнага кодэксу Украіны — гэта хуліганства, зьвязанае з супрацівам прадстаўніку ўлады», — паведаміў увечары 21 липеня адвакат актывісткі Яраслаў Яцэнка.

Паводле яго, супраць Анжэліны Дыяш адкрытая крымінальная справа, і 22 ліпеня Пячэрскі раённы суд будзе абіраць для яе меру стрыманьня. «Гаворка вядзецца менавіта пра крымінальную справу, апроч таго, могуць быць высунутыя дадатковыя абвінавачаньні, калі пацьвердзіцца, што яна выкарыстоўвала падробленае журналісцкае пасьведчаньне», — удакладніў абаронца.

Яраслаў Яцэнка перакананы, што дзеяньні актывісткі Femen не маюць карацца пазбаўленьнем волі. У той жа час, згодна з Крымінальным кодэксам Украіны прадугледжаныя некалькі санкцый — штраф ад 8,5 да 17 тысяч грыўняў (300-650 даляраў у эквіваленце), арышт на тэрмін да шасьці месяцаў і абмежаваньне волі на тэрмін да пяці гадоў.

Аголеная жанчына выбегла перад Лукашэнкам і Парашэнкам з надпісам «Жыве Беларусь» на грудзях

Ваша меркаваньне

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG