Лінкі ўнівэрсальнага доступу

МЗС папярэджвае: асьцярожна з жаніцьбай у гарачых краінах


Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

Міністэрства замежных справаў Беларусі паведаміла на сваёй старонцы ў Фэйсбуку, што ў адной з «гарачых краінаў» паліцыя вызваліла беларуса, які быў узяты закладнікам узброенымі сваякамі мясцовай дзяўчыны, жаніцца зь якой ён адмовіўся.

МЗС піша, што 23 ліпеня беларуская дыпляматычная місія ў неназванай «гарачай краіне» атрымала эсэмэску ад грамадзяніна Беларусі, у якой ён паведаміў дакладны адрас свайго зьняволеньня, плян памяшканьня, колькасьць узброеных чалавек і іх разьмяшчэньне ў будынку. Абапіраючыся на гэтую інфармацыю, мясцовая паліцыя правяла пасьпяховую апэрацыю вызваленьня.

«Калі вы думаеце, што МЗС „перагібае“ з рэкамэндацыямі аб паводзінах у экстрэмальных сытуацыях, то вы памыляецеся», — адзначае МЗС Беларусі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG