Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Нямеччыне ў выніку страляніны забітыя некалькі чалавек


У горадзе Канстанц на поўдні Германіі ў выніку страляніны ў начным клюбе два чалавекі былі забітыя, у тым ліку той, які адкрыў агонь. Паліцыя паведамляе, што ў перастрэлцы, якая адбылася рана раніцай, чатыры чалавекі былі параненыя, прычым трое зь іх цяжка.

Сьледзтва мяркуе, што тэрарызм ня быў матывам зламысьніка, і лічыць, што падазраваны дзейнічаў у адзіночку.

Паліцыя ідэнтыфікавала ў нападніку 37-гадовага грамадзяніна Іраку, які некаторы час пражываў у Канстанцы. Чалавек, якога паліцыя не называе па імені, быў вядомы з-за зьдзейсьненых раней злачынстваў, паведамляе паліцыя.

Канстанц знаходзіцца ў паўднёва-заходняй зямлі Германіі Бадэн-Вюртэмберг.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG