Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Фінляндыі прайшла хвіліна маўчаньня памяці ахвяраў першага ў краіне тэракту


Паліцыя на рынкавай плошчы ў Турку, 18 жніўня 2017.
Паліцыя на рынкавай плошчы ў Турку, 18 жніўня 2017.

У Фінляндыі ў нядзелю абвешчаная жалоба і прайшла агульнанацыянальная хвіліна маўчаньня ў памяць ахвяраў нападу ў горадзе Турку, які ўлады расьсьледуюць як першы ў краіне тэрарыстычны акт.

Некалькі соцень чалавек сабраліся на рынкавай плошчы Турку, дзк 18 жніўня адбылося здарэньне. Хвіліны маўчаньня прайшлі па ўсёй Фінляндыі.

Паліцыя захапіла падазраванага ў нападзе 18-гадовага грамадзяніна Морока, які быў пры затрыманьні паранены ў сьцягно. Ён быў арыштаваны і шпіталізаваны, а 20 жніўня дапытаны паліцыянтамі.

Да хвіліны маўчаньня фінская паліцыя 20 жніўня правяла рэканструкцыю злачынства з выкарыстаньнем паказаньняў сьведак і кадраў відэаназіраньня.

Ахвярамі нападу 18 жніўня сталі жанчыны, дзьве зь іх загінулі, яшчэ восем чалавек атрымалі раненьні. Сярод пацярпелых — двое мужчын, якія паспрабавалі даць адпор злачынцу. Абедзьве забітыя жанчыны былі грамадзянкамі Фінляндыі. Сярод пацярпелых былі італьянец, швэд і грамадзянін Вялікабрытаніі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG