Лінкі ўнівэрсальнага доступу

МЗС: Грамадзян Беларусі сярод пацярпелых ад тэракту ў Фінляндыі няма


Беларускія грамадзяне не пацярпелі ад тэракту ў фінскім горадзе Турку, паведамляе 19 жніўня Міністэрства замежных справаў Беларусі са спасылкай на пасольства ў Фінляндыі.

«У тэрарыстычнай атацы 18 жніўня ў горадзе Турку (Фінляндыя) грамадзяне Беларусі не пацярпелі», — гаворыцца ў паведамленьні МЗС у Твітэры, якое цытуе агенцтва БелаПАН.

На гэты момант вядома, што ў пятніцу 18-гадовы мараканец, які прыбыў у Фінляндыю ў 2016 годзе як уцякач, напаў з нажом на мінакоў у цэнтры Турку. Ён параніў некалькіх чалавек, два зь якіх загінулі, яшчэ дзесяць пацярпелі. Сярод пацярпелых фіны, швэды й італьянцы.

Паліцыя адкрыла агонь па злачынцу і параніла яго ў нагу, затым ён быў затрыманы. Пазьней у межах расьсьледаваньня былі затрыманыя яшчэ чацьвёра грамадзян Марока.

Інцыдэнт расьсьледуецца паліцыяй як тэракт.

XS
SM
MD
LG