Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Зьменшыць небясьпеку тэрактаў у натоўпах дапамогуць бэтонныя блёкі, помнікі, дрэвы


Прэмʼер-міністар Аўстраліі Малькальм Тэрнбул у часе паездкі ў Аўганістан
Прэмʼер-міністар Аўстраліі Малькальм Тэрнбул у часе паездкі ў Аўганістан

Аўстралія апублікавала плян прадухіленьня тэрарыстычных нападаў з выкарыстаньнем транспартных сродкаў у перапоўненых людзьмі грамадзкіх месцах.

«Як мы бачылі на прыкладзе трагічных падзеяў у Парыжы, Лёндане, Бэрліне і Барсэлёне, тэрарысты працягваюць зьдзяйсьняць напады на месцы масавага збору людзей», — сказаў прэмʼер-міністар Аўстраліі Малькальм Тэрнбул.

Гэты плян дае мясцовым органам улады і прадпрыемствам інструкцыю па мерах, якія могуць дапамагчы зьнізіць небясьпеку тэрактаў, уключаючы ўстаноўку бэтонных блёкаў і іншых барʼераў, такіх як помнікі і дрэвы, якія могуць запаволіць праезд небясьпечнага транспартнага сродку. Найлепшыя загароды знаходзяцца на стадыі праектаваньня, сказаў Тэрнбул журналістам у Сіднэі.

«Вы ня можаце засьцерагчы кожны абʼект на 100 працэнтаў, — але самае галоўнае, калі вы робіце новыя распрацоўкі, новыя пляны будаўніцтва, каб меры бясьпекі былі загадзя ўведзеныя ў дзеяньне», — удакладніў прэмʼер ʼер-міністар.

Першапачаткова гэтая стратэгія была прапанавана пасьля таго, як у ліпені 2016 годк мужчына на грузавіку ўрэзаўся ў натоўп людзей у паўднёвым францускім горадзе Ніца, у выніку чаго загінула 86 чалавек.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG