Адказнасьць за напад на людзей у Сургуце ўзяла на сябе тэрарыстычная арганізацыя «Ісламская дзяржава». Гэтую інфармацыю сёньня, 19 жніўня, распаўсюдзіла агенцтва Amaq, зьвязанае з джыхадыстамі.
У Сургуце, дзе ў суботу адбыўся напад на мінакоў, эвакуююць наведнікаў гандлёвых цэнтраў. Выданьне Znak.com піша, што ў паліцыю паступіла паведамленьне аб закладзенай бомбе.
19 жніўня 2017 году каля 11 гадзін 20 хвілін у расейскім горадзе Сургуце невядомы мужчына, узброены нажом, рухаючыся па цэнтральных вуліцах горада, зьдзейсьніў напад на мінакоў, прычыніўшы 8 грамадзянам нажавыя раненьні.
Цэнтральная крымінальная паліцыя KRP паведаміла, што напад у Турку расьсьледуецца па артыкуле «Тэрарызм».
Выяўленьне выбуховага рэчыва дазволіла паліцыі выказаць здагадку, што тэрарыстычная групоўка мела намер не абмяжоўвацца нападам ў Барсэлёне.
Меркаваны кіроўца мікрааўтобуса, які наехаў напярэдадні, 17 жніўня, на пешаходаў у цэнтры Барсэлёны, быў сярод тэрарыстаў, забітых паліцыяй празь некалькі гадзінаў пасьля гэтага ў Камбрыльсе пры спробе ўчыніць аналягічны тэракт
Анэстэзіёляг-рэаніматоляг Рэспубліканскага навукова-практычнага цэнтру дзіцячай анкалёгіі, гематалёгіі і імуналёгіі асуджаны судом Партызанскага раёну Менску на 8 гадоў пазбаўленьня волі па ч. 3 арт. 167 КК Рэспублікі Беларусь.
9 чалавек з нажавымі раненьнямі дастаўленыя ў шпіталь. Двое памёрлі.
Інтэрвію пра знос канфэдэрацкіх помнікаў у ЗША з Джэем Толсанам, супрацоўнікам Інстытуту вывучэньня культуры Вірджынскага ўнівэрсытэту і рэдактарам навуковага часопісу «The Hedgehog Review».
Сьледчыя лічаць, што ўдзельнікі групоўкі плянавалі падарваць газавыя балёны.
Каталёнскія ўлады абвясьцілі, што паліцыя затрымала ў горадзе Рыполь (правінцыя Жырона) трэцяга падазраванага ў сувязі з тэрактамі ў Барсэлёне і курортным горадзе Камбрыльс.
Колькасьць пацярпелых у выніку тэракту ў Барсэлёне перавысіла 100 чалавек; некаторыя зь іх знаходзяцца ў цяжкім стане.
Гішпанскія паліцыянты, якія расьсьледуюць тэрарыстычны напад у Барсэлёне, адкрылі агонь і застрэлілі некалькі чалавек падчас апэрацыі па выяўленьні арганізатараў і ўдзельнікаў тэракту ў сталіцы Каталёніі, паведамілі ў пятніцу раніцай прадстаўнікі рэгіянальнай паліцэйскай управы Каталёніі.
На ўзьбярэжжы партугальскага вострава Мадэйра падчас заняткаў дайвінгам загінула Марына Бабарыка, жонка беларускага банкіра і мэцэната Віктара Бабарыкі.
Помнікі і памятныя табліцы ўдзельнікам Грамадзянскай вайны ў ЗША (1861–1865) на баку Канфэдэрацыі (11 штатаў, якія абвясьцілі аб выхадзе з ЗША пасьля выбару Абрагама Лінкальна прэзыдэнтам) да гэтага часу зьнесьлі ўжо ў дзясятку штатаў.
Закон не дазваляе разьбіць шыбу ў аўтамабілі, калі сытуацыя не пагражае жыцьцю і здароўю чалавека, заявілі ў Міністэрстве надзвычайных сытуацый.
Сваякі 25-гадовага чачэнскага сьпевака Зелімхана Бакаева заяўляюць пра яго зьнікненьне падчас знаходжаньня ў сталіцы Чачні Грозным.
100-кіляграмовая бомба ляжала ў зямлі каля жылога дому на вуліцы Ванеева. Бомба была пасьпяхова вывезеная сапёрамі.
У амэрыканскім горадзе Балтымар (штат Мэрылэнд) у ноч на сераду былі зьнесены некалькі помнікаў канфэдэратам, у тым ліку генэралу Канфэдэрацыі Робэрту Лі. Раней на іх зьявіліся антырасісцкія надпісы.
Паводле ч.1 арт. 339 КК РБ «Жорсткае абыходжаньне з жывёламі» мужчыну пагражае штраф, выпраўленчыя работы тэрмінам да году або арышт.
Гомельская ДАІ паведаміла БелаПАН, што супраць 52-гадовага грамадзяніна Нямеччыны распачалі крымінальную справу за гвалт у дачыненьні супрацоўніка міліцыі.
Тут здабываюць 30–40% сусьветнага бурштыну на агульную суму ў 300–500 мільёнаў даляраў на год, і практычна ўся здабыча ідзе нелегальна.
14 жніўня жанчына паведаміла па тэлефоне 102, што ў час трэнінгу яе абражалі, а таксама што Казлоў махлярскім шляхам завалодаў ейнымі 250 далярамі/
Арганізацыя Аб’яднаных Нацыяў заявіла, што 14 жніўня невядомыя баевікі атакавалі міратворчую базу ААН у Цімбукту, што на поўначы Малі, у выніку чаго загінулі сем чалавек.
Фэдэральная служба бясьпекі абвясьціла аб затрыманьні ў сталічным рэгіёне тэрарыстычнай групы, якая рыхтавала тэракты ў гандлёвых цэнтрах Масквы.
У Краснадарскім краі паліцэйскія затрымалі пяцёх актывістак, якія плянавалі правесьці фэмінісцкі лягер. У паліцыю забралі і васьмігадовае дзіця.
У горадзе Ўагадугу, сталіцы Буркіна-Фаса, ня менш за 17 чалавек загінулі і сама меней 8 параненыя ў ноч на 14 жніўня ў выніку ўзброенага нападу на папулярны сярод іншаземцаў турэцкі рэстаран «Aziz Istanbul».
12 жніўня на вайсковым палігоне Рэпішча ў Асіповіцкім раёне загінуў мужчына. Пра гэта TUT.BY ананімна паведамілі мясцовыя жыхары. Факт гібелі пацьвердзілі ў Пухавіцкім РУУС, супрацоўнікі якога выяжджалі на месца здарэньня.
Невядомы чалавек адкрыў агонь у цэнтры швэдзкага гораду Мальмэ. Тры чалавекі параненыя. Двое зь іх знаходзяцца ў крытычным стане.
Грамадзянін Расеі Рэнат Бакіеў быў у пятніцу асуджаны турэцкім судом да шасьці гадоў і трох месяцаў турмы.
Пра тое, што акаўнт разблякаваны, Івану паведамілі падпісчыкі. Яшчэ ноччу 11 жніўня людзі ўбачылі паведамленьні @komarovka.by і сталі пісаць Івану. Ён прыехаў на працу, зайшоў у пошту і адразу ж памяняў пароль.
Міністры Эўразьвязу, адказныя за харчовую бясьпеку, зьбяруцца ў бліжэйшы час на экстраннае пасяджэньне ў сувязі са скандалам з курынымі яйкамі, заражанымі небясьпечным рэчывам.
У вусьці ракі на востраве Вялікі Шантар ў Хабараўскам краі Расеі ратавалі грэнляндзкага кіта.
У некаторых з самых папулярных турыстычных месцаў у Эўропе, асабліва ў рэгіёне Міжземнага мора, адбыліся ў апошнім часе пратэст-маршы мясцовых жыхароў супраць таго, што яны лічаць празьмерным наплывам турыстаў.
Сьледчыя арыштавалі ў Нідэрляндах двух мэнэджэраў кампаніі «Chickfriend».
У вусьці ракі на востраве Вялікі Шантар ў Хабараўскам краі Расеі некалькі гадзін ідзе апэрацыя па выратаваньні грэнляндзкага кіта.
Віцебскі гарадзкі аддзел Сьледчага камітэту перадаў у суд справу 30-гадовай жанчыны зь Віцебску, якая, паводле сьледчых, дапусьціла сьмерць свайго нованароджанага дзіцяці па неасьцярожнасьці.
Падкамісія па пытаньнях расьсьледаваньня катастрофы польскага ўрадавага самалёта Ту-154 М пад Смаленскам лічыць, што пашкоджаньні левага крыла самалёта маюць прыкметы выбуху.
Адміністратар Instagram-акаўнта менскага Камароўскага рынку 8 жніўня расказаў Tut. by пра ўзлом акаўнта хакерам і патрабаваньне выкупу ў 15 тысяч беларускіх рублёў
У прыгарадзе Парыжу аўтамабіль наехаў на групу вайскоўцаў і зьехаў. Паводле дадзеных агенцтва Reutres, шэсьць чалавек пацярпелі, двое зь іх сурʼёзна параненыя. Загінулых няма.
Гомельскі журналіст-фрылянсэр Кастусь Жукоўскі, якога напярэдадні абпырскалі хімікатамі каля сьвінакомплексу «Добрая хрюшка», правёў мінулую ноч у таксыкалягічным аддзяленьні шпіталю хуткай мэдычнай дапамогі.
Землятрус магнітудай 6,5 адбыўся ў правінцыі Сычуань у цэнтральным Кітаі. Паводле ўладаў, загінулі як найменш пяць чалавек — усе турысты, больш як 60 пацярпелі.
Ля сьвінакомплексу побач зь вёскай Зялёныя Лукі Гомельскага раёну на журналістаў-фрылансэраў Кастуся Жукоўскага і Андрэя Толчына напаў невядомы ў цывільным з садовым апырсквальнікам за плячыма і абдаў з распыляльніка невядомым аэразолем.
Некалькі дзясяткаў мігрантаў з Афрыкі прарваліся раніцай 7 жніўня празь мяжу і перайшлі з Марока ў Гішпанію.
У анэксаваным Крыме адкрылі помнік Фідэлю Кастра падчас закрыцьця фэстывалю «Extreme Крым 2017».
У афіцыйным паведамленьні сказана, што «жыхар Ленінградзкай вобласьці 1978 г.н., знаходзячыся на тэрыторыі Віцебску, шляхам намоваў ды пагрозаў спрабаваў арганізаваць вываз у Санкт-Пецярбург дзьвюх жыхарак Віцебску».
У РПЦ прапанавалі выдаць «бацюшку з прытону» Мікалая Кірэева зь Беларусі ў Расею.
Сьвятога айца падазраюць у «стварэньні ўмоваў для занятку прастытуцыяй».
Офіс прафсаюзу РЭП на вуліцы Кульман, у якім 2 жніўня адбыўся ператрус, цалкам аднавіў працу, нягледзячы на канфіскацыю аргтэхнікі. Рэпартаж Свабоды.
Загрузіць яшчэ