Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Мужчына падарваўся на снарадзе на вайсковым палігоне ў Асіповіцкім раёне


Ілюстрацыйнае фота

12 жніўня на вайсковым палігоне Рэпішча ў Асіповіцкім раёне загінуў мужчына. Пра гэта TUT.BY ананімна паведамілі мясцовыя жыхары. Факт гібелі пацьвердзілі ў Пухавіцкім РУУС, супрацоўнікі якога выяжджалі на месца здарэньня.

Мужчына падарваўся на «нявызначаным боепрыпасе», паведамілі TUT.BY ў РУУС. На палігоне ён знаходзіўся разам з сынам і братам. Яны ад выбуху не пацярпелі.

«У Асіповічах ёсьць вайсковая частка, а на гэтым палігоне праходзяць вучэньні. Там забаронена знаходзіцца, але па выходных там не страляюць, таму людзі туды едуць, нягледзячы ні на што», — распавёў мясцовы жыхар. — «Я сам быў сьведкам, як людзі зьбіраюць грыбы, знойдуць снарад, у руках патрымаюць, кінуць — і далей пайшлі».

XS
SM
MD
LG