Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Эўразьвяз абмяркуе скандал з «заражанымі яйкамі»


Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

Міністры Эўразьвязу, адказныя за харчовую бясьпеку, зьбяруцца ў бліжэйшы час на экстраннае пасяджэньне ў сувязі са скандалам з курынымі яйкамі, заражанымі небясьпечным рэчывам.

Пра гэта заявіў чалец Эўракамісіі Віцяніс Андрукайціс. Ён заклікаў Нідэрлянды, Бэльгію і Нямеччыну адмовіцца ад узаемных абвінавачаньняў у сувязі са скандалам. Прадстаўнікі трох краінаў у апошнія дні спрачаліся, якая зь іх нясе адказнасьць за распаўсюд «заражаных яек» па Эўропе.

У яйках быў знойдзены фіпраніл — небясьпечны для здароўя чалавека інсэктыцыд. У Нідэрляндах былі затрыманыя два чалавекі па падазрэньні ў датычнасьці да заражэньня. Гэта мэнэджэры кампаніі, якая адпраўляла на курыныя фэрмы інсэктыцыд для барацьбы з кляшчамі, блохамі і вошамі. Заражаныя яйкі ўжо пасьпелі разысьціся па супэрмаркетах больш чым дзесяці краінаў Эўропы. Мільёны яек і тоны прадуктаў, якія зьмяшчаюць яйкі, прыйшлося выключыць з продажу. Толькі ў Брытанію, як сьцьвярджаецца, было пастаўлена больш за 700 тысяч яек з фэрмаў у Нідэрляндах, дзе патэнцыйна магло адбыцца заражэньне. З прычыны інцыдэнту давялося часова зачыніць каля 180 фэрмаў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG