Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Нідэрляндах арыштавалі двух падазроных у скандале з «заражанымі яйкамі»


Сьледчыя арыштавалі ў Нідэрляндах двух мэнэджэраў кампаніі «Chickfriend».

Мужчын, імёны якіх не агучваюцца, абвінавачваюць у тым, што менавіта празь іх пачаўся скандал з «заражанымі яйкамі» адразу ў некалькіх краінах Эўропы. Мэнэджэры адправілі дзясяткам птушкафабрык Эўразьвязу рэчыва для апрацоўкі курэй, якое зьмяшчае небясьпечны інсэктыцыд фіпраніл.

Фіпраніл ужываюць для барацьбы з кляшчамі, блохамі і вошамі. Але апрацоўваць ім жывёл і птушак, прызначаных для ежы, забаронена. Нягледзячы на забарону, птушкафабрыкі атрымалі ад нидэрляндзкага пастаўшчыка інсэктыцыду склад з фіпранілом, якім і апрацавалі курэй. Куры, у сваю чаргу, зьнесьлі яйкі, якія таксама былі заражаныя небясьпечным рэчывам. Фіпраніл выклікае галавакружэньне, млоснасьць, ваніты, пры гэтым для атручваньня хапае паўграма рэчыва.

У пачатку чэрвеня пра праблему «фіпранілавых яек» даведаліся ўлады Бэльгіі. Да таго часу заражаныя яйкі пасьпелі разысьціся па супэрмаркетах Бэльгіі, Нідэрляндаў, Нямеччыны, Францыі, Швайцарыі, Вялікабрытаніі і Швэцыі. Цяпер, паводле зьвестак ад мясцовых уладаў, усе небясьпечныя прадукты канфіскаваныя. Але фэрмы, якія апрацоўвалі курэй інсэктыцыдам, атрыманым зь Нідэрляндаў, на нейкі час зачынілі, а фэрмэрам давялося зьнішчыць яйкі і курэй.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG