Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Затрыманы трэці падазраваны ў сувязі з тэрактам у Барсэлёне


Каталёнскія ўлады абвясьцілі, што паліцыя затрымала ў горадзе Рыполь (правінцыя Жырона) трэцяга падазраванага ў сувязі з тэрактамі ў Барсэлёне і курортным горадзе Камбрыльс, паведамляе El Pais.

Раней ужо былі затрыманыя два падазраваныя ў нападзе ў Барсэлёне: у Рыполі быў арыштаваны чалавек, які арэндаваў мікрааўтобус, што ўехаў у натоўп на вуліцы Рамбла, другі падазраваны быў затрыманы ў Альканары. Вядома, што ніводзін зь іх ня быў кіроўцам фургона.

Асоба чалавека, затрыманага ў Рыполі, пакуль ня высьветленая, а выбуховыя паясы тэрарыстаў, забітых у Камбрыльсе, былі фальшывымі. Увечары 17 жніўня ў цэнтры Барсэлёны мікрааўтобус заехаў у натоўп людзей у турыстычным квартале Рамбла.

На раніцу 18 жніўня вядома, што загінула 13 чалавек, 100 параненых, 15 пацярпелых знаходзяцца ў цяжкім стане, яшчэ 23 чалавекі атрымалі раненьні сярэдняй ступені цяжкасьці.

Вядома, што ў выніку тэракту пацярпелі грамадзяне ня менш як 18 дзяржаў: Францыі, Нямеччыны, Гішпаніі, Нідэрляндаў, Аргентыны, Вэнэсуэлы, Бэльгіі, Аўстраліі, Вугоршчыны, Пэру, Паўночнай Ірляндыі, Грэцыі, Кубы, Македоніі, Кітаю, Італіі, Румыніі і Алжыру.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG