Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Reuters: паліцыя Каталёніі прадухіліла спробу трэцяга тэракту


Датычныя да двух тэрактаў у Каталёніі плянавалі яшчэ адзін напад. Пра гэта паведамляе Reuters.

Паводле дадзеных агенцтва, паліцыя раскрыла групу з васьмі чалавек. Усіх з падазраюць у тэрарыстычнай дзейнасьці. Сьледчыя лічаць, што ўдзельнікі групоўкі плянавалі падарваць газавыя балёны.

17 жніўня ў цэнтры Барсэлёны грузавы аўтамабіль урэзаўся ў натоўп на бульвары Рамбля. Загінулі 13 чалавек. Больш за 100 параненыя. Адказнасьць за тэракт узяла на сябе тэрарыстычная групоўка «Ісламская дзяржава».

Яшчэ адна атака адбылася ў порце гораду Камбрыльс. Зламысьнікі наехалі на пешаходаў і арганізавалі перастрэлку з паліцыяй. Пацярпелі сем чалавек.

XS
SM
MD
LG