Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Менску на Ванеева абясшкодзілі 100-кіляграмовую авіябомбу. ФОТА

абноўлена

100-кіляграмовая бомба ляжала ў зямлі каля жылога дому на вуліцы Ванеева. Бомба была пасьпяхова вывезеная сапёрамі.

На месцы працавалі супрацоўнікі Міністэрства надзвычайных сытуацыяў і вайсковыя сапёры. Ніхто не пацярпеў.

«Тут і мінёры і пажарныя былі. Усё навокал ачэплена было ДАІ, а палове на чацвёртую бомбу зьвезлі», — пацьвердзіў Свабодзе рабочы Аляксандар.

«Рабочыя пракладалі траншэю і наткнуліся на авіябомбу часоў Вялікай Айчыннай вайны. Гэта бомба ФАБ-100 савецкай вытворчасьці калібрам у 100 кг», – паведаміў TUT.BY начальнік прэс-службы ўнутраных войскаў МУС Уладзімір Пархомцаў.

Бомбу вывезьлі для зьнішчэньня на палігон пад Барысавам.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG