Лінкі ўнівэрсальнага доступу

На Кубані затрымалі арганізатарак лягеру фэміністак


Акцыя фэміністак у Маскве 8 сакавіка 2017. Ілюстрацыйнае фота

У Краснадарскім краі паліцэйскія затрымалі пяцёх актывістак, якія плянавалі правесьці фэмінісцкі лягер. У паліцыю забралі і васьмігадовае дзіця.

У Краснадарскім краі паліцэйскія затрымалі пяцёх актывістак, якія плянавалі правесьці фэмінісцкі лягер. У паліцыю забралі і васьмігадовае дзіця. Пра гэта паведаміў «ОВД-Инфо» муж адной з затрыманых.

Паводле яго, жанчыны раней адмовіліся ад фэміністычнай акцыі ў раёне курортнага пасёлка Джубга пасьля таго, як ім паступілі пагрозы ў сацыяльных сетках і па тэлефоне ад людзей, якія прадставіліся «казакамі».

У панядзелак раніцай у пакой актывістак на турбазе ўварваліся пяцёра людзей у цывільным. Пазьней высьветлілася, што яны супрацоўнікі паліцыі. Падставай для затрыманьня паліцыя назвала «арыенціроўку аб парушэньні грамадзкага парадку». Актывістак прымусілі выключыць тэлефоны і адвезьлі ў пастарунак, дзе запатрабавалі даць тлумачэньні. Таксама паліцэйскія запатрабавалі, каб затрыманыя паказалі свае рэчы. Тым, хто адмовіўся, прыгразілі артыкулам аб непадпарадкаваньні паліцыі. У чым менавіта абвінавачваюць актывістак, пакуль невядома.

XS
SM
MD
LG