Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Бурштынавыя войны на ўкраінскім Палесьсі


Нелегальнае здабываньне бурштыну ў лясах украінскага Палесься
Нелегальнае здабываньне бурштыну ў лясах украінскага Палесься

Выпалены і высечаны лес, залітыя бруднай вадой ямы і адчуваньне экалягічнай катастрофы — так сёньня выглядае «бурштынавае кальцо» Ўкраіны. У гэтым коле заціснутыя Ровенская і Валынская вобласьці ды іншыя раёны на паўночным захадзе краіны. Тут здабываюць 30–40% сусьветнага бурштыну на агульную суму ў 300–500 мільёнаў даляраў на год, і практычна ўся здабыча ідзе нелегальна. Шмат хто з жыхароў Палесься капае гэты мінэрал проста ва ўласных агародах.

Улады Ўкраіны ня раз рабілі спробы зачыніць нелегальныя распрацоўкі і нават правялі некалькі паказальных спэцапэрацый з арыштамі і канфіскацыяй тонаў бурштыну. Але посьпеху не дамагліся. У адсутнасьць у рэгіёне іншай працы насельніцтва працягвае нелегальна капаць бурштын і прадаваць яго за мяжу. А калі ўлады спрабуюць забараніць бізнэс — чужынцаў сустракаюць са зброяй у руках.

Хто кантралюе бурштынавы бізнэс ва Ўкраіне? Колькі нелегальных здабытчыкаў працуюць на Палесьсі? Колькі зарабляе здабытчык і калі ён гатовы кінуць промысел? Чаму людзі гатовыя рызыкаваць жыцьцём у пагоні за бурштынавымі зьліткамі? Спэцыяльны карэспандэнт нашага радыё Шахіда Якуб зьезьдзіла ў самае сэрца ўкраінскага Палесься і змагла атрымаць адказы на гэтыя пытаньні.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG