Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Эўропу ахопліваюць пратэсты супраць турыстаў


У некаторых з самых папулярных турыстычных месцаў у Эўропе, асабліва ў рэгіёне Міжземнага мора, адбыліся ў апошнім часе пратэст-маршы мясцовых жыхароў супраць таго, што яны лічаць празьмерным наплывам турыстаў.

Брытанскае выданьне The Guardian піша, што «турыстафобія» ахапіла такія папулярныя ў турыстычным бізнэсе гарады як Барсэлёна, Вэнэцыя, Сан-Сэбастыян, Дуброўнік ды востраў Маёрка.

Прыкладам, у мінулым месяцы ў 55-тысячнай Вэнэцыі, якую штогод наведваюць больш за 20 мільёнаў турыстаў, 2000 мясцовых жыхароў узялі ўдзел у пратэсьце супраць забруджваньня навакольнага асяродзьдзя турыстамі і вялізнымі круізнымі караблямі, якія іх падвозяць. Улады гораду ўвялі адмысловыя «лічыльнікі людзей», якія зьбіраюць інфармацыю аб турыстычных патоках і перапоўненасьці ў розных частках гораду.

У Барсэлёне, у дадатак да праблемы перапоўненасьці гораду турыстамі, мясцовыя ўлады змагаюцца зь нелегальнай арэндай турыстычных кватэраў, якой займаюцца ня менш за 7 тысяч бюро без належнай ліцэнзіі.

The Guardian цытуе брытанскага эканамічнага экспэрта, які прычыны празьмерных турыстычных патокаў і «турыстафобіі» ў Эўропе бачыць у распаўсюджаньні некантраляванай онлайнавай арэнды турыстычных кватэраў, штораз большай папулярнасьці кароткіх турыстычных наведваньняў гарадоў сярод эўрапейцаў і ў пагрозе тэрарызму ў раней папулярных турыстычных краінах паўночнай Афрыкі, колькасьць наведнікаў якіх цягам апошніх двух гадоў прыкметна паменшала.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG