Сваякі 25-гадовага чачэнскага сьпевака Зелімхана Бакаева заяўляюць пра яго зьнікненьне падчас знаходжаньня ў сталіцы Чачні Грозным.
Адзін са сваякоў Бакаева паведаміў Радыё Свабода, што сьпявак, які жыве ў Маскве, прыбыў у Грозны раней у жніўні на вясельле сястры.
Паводле члена сямʼі, які прасіў не называць яго імя, ніхто ня меў сувязі з Бакаевым пасьля таго, як ён пакінуў дом сваякоў у Грозным 8 жніўня.
Паліцыя не дала родным ніякай інфармацыі пра месцазнаходжаньне Бакаева, а ўлады Чачні не рабілі ніякіх заяваў з гэтай нагоды.
У «Інстраграме» Бакаева апошні фотаздымак зьявіўся 15 жніўня, аднак, паводле яго сябра, гэты пост не належыць сьпеваку.