Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Мігранты з Афрыкі прарваліся ў гішпанскія анклявы


Мігранты з Афрыкі ў анкляве Сэўта, 7 жніўня 2017
Мігранты з Афрыкі ў анкляве Сэўта, 7 жніўня 2017

Некалькі дзясяткаў мігрантаў з Афрыкі прарваліся раніцай 7 жніўня празь мяжу і перайшлі з Марока ў Гішпанію.

Пра гэта паведаміла інфармацыйнае агенцтва Reuters.

Уцекачы імкнуліся трапіць у два гішпанскія анклявы на ўзьбярэжжы Паўночнай Афрыкі — Сэўта і Мэлільля — каб потым дабрацца да Эўропы.

Сотні мігрантаў ўдалося пералезьці праз шасцімэтровы плот і дрот пад электрычнай напругай. Міжнародны чырвоны крыж заявіў, што агулам аказаў дапамогу амаль 200 уцекачам, чацьвярых адправілі ў шпіталі.

Мігрантаў, якія здолелі дабрацца да гішпанскіх анкляваў, разьмяшчаюць у часовых лягерах, потым іх альбо адпраўляюць у Гішпанію, альбо вернуць на радзіму. Паводле зьвестак Міжнароднага чырвонага крыжа, з пачатку 2017 году ў Сэўту і Мэлільлю прыбылі амаль сем з паловай тысяч уцекачоў. За аналягічны пэрыяд мінулага году колькасьць мігрантаў у гэтых іспанскіх анклявах склала прыблізна тры з паловай тысячы чалавек.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG