Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Instagram Камароўкі аднавілі. Ці атрымаў хакер выкуп, невядома


Пра гэта адміністратар акаўнта Іван Ткачук расказаў citydog.by

Пра тое, што акаўнт разблякаваны, Івану паведамілі падпісчыкі. Яшчэ ноччу 11 жніўня людзі ўбачылі паведамленьні @komarovka.by і сталі пісаць Івану. Ён прыехаў на працу, зайшоў у пошту і адразу ж памяняў пароль.

Хакер, які ўзламаў акаўнт, патрабаваў ад Івана выкуп — 15 тысяч расейскіх рублёў (гэта каля 488 беларускіх рублёў, або 250 даляраў).

Пра гэта Свабода падрабязна пісала тут.

Іван паведаміў, што на працягу трох дзён, пакуль акаўнт быў узламаны і заблякаваны, ён перапісваўся з хакерам. Іван адпраўляў хакеру публікацыі ў СМІ з надзеяй пераканаць узломшчыка, але той усё адно патрабаваў выкуп.

Паводле Ткачука, ёсьць тры вэрсіі, чаму акаўнт вярнулі. Гэта мог зрабіць сам хакер, пабачыўшы рэакцыю ў СМІ, гэта магла зрабіць служба падтрымкі Facebook, куды напярэдадні зьвярнуліся журналісты, або, нарэшце, хто-небудзь выканаў патрабаваньні і заплаціў яму грошы — 15 000 расейскіх рублёў.

XS
SM
MD
LG