Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пад Парыжам аўтамабіль наехаў на групу вайскоўцаў


У прыгарадзе Парыжу аўтамабіль наехаў на групу вайскоўцаў і зьехаў. Паводле дадзеных агенцтва Reutres, шэсьць чалавек пацярпелі, двое зь іх сурʼёзна параненыя. Загінулых няма. Паліцыя праводзіць спэцапэрацыю, вядзецца пошук зламысьніка.

Мэр гораду Левалуа-Пэры, дзе адбыўся напад, назваў атаку сплянаванай. Паводле відавочцаў, аўтамабіль стаяў ля казармы і чакаў выхаду вайскоўцаў.

Цягам апошніх двух з паловай гадоў у Францыі адбылася сэрыя тэрактаў, загінулі агулам больш як 200 чалавек. У краіне павышаныя меры бясьпекі. Нярэдка нападнікаў складана адсачыць загадзя, паколькі яны дзейнічаюць у адзіночку.

У ліпені парлямэнт Францыі падоўжыў рэжым надзвычайнага становішча на паўгоду. Надзвычайную сытуацыю ўвялі пасьля сэрыі тэрактаў у Парыжы ў лістападзе 2015. Францускія ўлады маюць намер адмяніць рэжым НС пасьля пашырэньня паўнамоцтваў паліцыі і спэцслужбаў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG