Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Гомлі пачалі крымінальную справу супраць жыхара Нямеччыны, які кінуўся з кулакамі на міліцыянта


Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

Гомельская ДАІ паведаміла БелаПАН, што супраць 52-гадовага грамадзяніна Нямеччыны распачалі крымінальную справу за гвалт у дачыненьні супрацоўніка міліцыі.

Паводле ДАІ, мужчына зьвярнуўся да іх па кансультацыю ў рэгістрацыі аўтамабіля ў Беларусі, там яго папрасілі зьвярнуцца ў рэгістрацыйны аддзел. У аддзеле мужчына стаў гучна і «нецэнзурна» весьці размову (на якой мове, не ўдакладняецца). Калі супрацоўнік ДАІ пачуў ненарматыўную лексыку, ён зрабіў заўвагу мужчыну, але той працягваў лаяцца, а затым «пусьціў у ход кулакі», сьцьвярджае ДАІ. Мужчыну «супакоілі», надзеўшы на яго кайданкі.

За напад на міліцыянта, роўна як за пагрозу гвалтам міліцыянту або ягоным родзічам, пагражае да пяці гадоў абмежаваньня або да шасьці гадоў пазбаўленьня волі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG