Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ФСБ: затрымана 4 чалавекі, якія рыхтавалі тэракты ў Маскве


Фэдэральная служба бясьпекі абвясьціла аб затрыманьні ў сталічным рэгіёне тэрарыстычнай групы, якая рыхтавала тэракты ў гандлёвых цэнтрах Масквы.

Як перадае «Інтэрфакс», затрыманыя грамадзянін Расеі і трое грамадзян зь дзяржаваў Сярэдняй Азіі. Іх імёны не паведамляюцца. Як гаворыцца ў паведамленьні спэцслужбы, сярод затрыманых: эмісар «ісламскай дзяржавы», спэцыяліст па вырабе выбуховых прыладаў і два «тэрарысты-сьмяротнікі».

3 красавіка сёлета ў вагоне мэтро Пецярбургу адбыўся выбух, загінулі 14 чалавек, каля 50 былі параненыя. Па справе аб тэракце затрыманыя 10 чалавек. Сьледзтва лічыць арганізатарамі тэракту братоў Аброра і Акрама Азімавых. 19 красавіка ФСБ апублікавала відэа затрыманьня Акрама Азімава ў Маскве. Маці Азімава назвала яго затрыманьне «пастаноўкай» і заявіла, што за некалькі дзён да гэтага яе сына вывезьлі з прыватнай бальніцы ў Ошы супрацоўнікі Дзяржаўнага камітэту нацыянальнай бясьпекі Кіргізіі і перадалі расейскім спэцслужбам.

У канцы ліпеня абвінавачаныя паскардзіліся на катаваньні ў «сакрэтнай турме» ФСБ. Адвакат Дзьмітрый Дзінзе паведаміў, што пасьля гэтага супрацоўнікі ФСБ прымусілі Аброра Азімава адмовіцца ад заявы аб катаваньнях пад пагрозай «фізычнай расправы над ім і ягонымі сваякамі».

ФСБ неаднаразова паведамляла пра затрыманьні асобаў, якія рыхтавалі тэракты ў Расеі. У канцы ліпеня спэцслужба паведаміла пра затрыманьне сямі грамадзян Сярэдняй Азіі, якія рыхтавалі тэракты ў Пецярбургу. У лістападзе 2016 году ФСБ заявіла аб затрыманьні 10 чалавек, якія нібыта рыхтавалі сэрыю дывэрсій і тэрактаў у Маскве і Санкт-Пецярбургу.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG