Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Журналіста Жукоўскага пасьля нападу шпіталізавалі ў таксыкалягічнае аддзяленьне


Нападнік на незалежных журналістаў
Нападнік на незалежных журналістаў

Гомельскі журналіст-фрылянсэр Кастусь Жукоўскі, якога напярэдадні абпырскалі хімікатамі каля сьвінакомплексу «Добрая хрюшка», правёў мінулую ноч у таксыкалягічным аддзяленьні шпіталю хуткай мэдычнай дапамогі.

«Мне ставілі кропельніцу, давалі ўколы і пігулкі. Сёньня пачуваю сябе няблага, толькі яшчэ пячэ крыху ўваччу і пяршыць у горле. Буду прасіць лекараў, каб выпісалі дамоў», — паведаміў Свабодзе Кастусь Жукоўскі.

Кастусь Жукоўскі, архіўнае фота
Кастусь Жукоўскі, архіўнае фота

​Ён дадаў, што выкліканы на месца інцыдэнту ўчастковы прыехаў увечары ў шпіталь і ўзяў у яго заяву пра напад невядомага мужчыны з апырсквальнікам. Патлумачыў, што будзе разьбірацца. Напарнік Жукоўскага Андрэй Толчын не пацярпеў: яму нападнік апырскаў невядомым хімічным рэчывам толькі джынсы.

Андрэй Толчын, архіўнае фота
Андрэй Толчын, архіўнае фота

Інцыдэнт здарыўся 8 жніўня папаўдні блізу вёскі Зялёныя Лукі Гомельскага раёну. Кастусь Жукоўскі з Андрэем Толчыным, пакінуўшы каля дарожнага знаку «Ўезд забаронены» аўтамашыну, пайшлі зь відэакамэрай да сьвінакомплексу, які належыць таварыству з абмежаванай адказнасьцю «Добрая хрюшка». Журналісты меліся спраўдзіць інфармацыю пра нібыта падзёж сьвіней на комплексе зь нявысьветленых прычынаў. Іх сустрэлі міліцыянты — сталі тлумачыць, што яны зайшлі ў санітарную зону. У гэты час у прысутнасьці міліцыянтаў мужчына ў камуфляжнай форме, па ўсім відаць зь ліку ахоўнікаў сьвінакомплексу, напаў на незалежных журналістаў і абпырскаў іх хімічным рэчывам невядомага паходжаньня.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG