Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пад Гомлем незалежных журналістаў абпырскалі хімікатамі


Кастусь Жукоўскі, архіўнае фота

Ля сьвінакомплексу побач зь вёскай Зялёныя Лукі Гомельскага раёну на журналістаў-фрылансэраў Кастуся Жукоўскага і Андрэя Толчына напаў невядомы ў цывільным з садовым апырсквальнікам за плячыма і абдаў з распыляльніка невядомым аэразолем.

«Мы хацелі праверыць на тутэйшым сьвінакомплексе „Добрая хрюшка“ інфармацыю пра падзёж сьвіней. Нас перастрэў незнаёмец і абпырскаў нейкай вадкасьцю — цяпер мне пячэ ўваччу, цяжка дыхаць. Выклікалі міліцыю й хуткую мэдычную дапамогу. Міліцыя прыехала, ажно пяць чалавек, а хуткай дапамогі няма. Мінула ўжо больш як паўгадзіны», — сказаў праз тэлефон Кастусь.

Пяцёра міліцыянтаў спрабуюць цяпер вывезьці Жукоўскага й Толчына нібыта за «санітарную зону», каб ехаць у РАУС складаць пратакол — ці то на нападніка, ці то саміх журналістаў-фрылансэраў.

14.45 У Зялёныя Лукі прыехала машына хуткай мэдычнай дапамогі. Мэдычная брыгада канстатавала у Жукоўскага атручваньне невядомым хімічным рэчывам.

Андрэю Толчыну невямомае хімічнае рэчыва патрапіла найбольш на ніжнюю палову цела, а Жукоўскага нападнік апырскаў з галавы да ног.

Ваша меркаваньне

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG