Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Падчас заняткаў дайвінгам загінула жонка банкіра Бабарыкі


Ілюстрацыйнае фота

На ўзьбярэжжы партугальскага вострава Мадэйра падчас заняткаў дайвінгам загінула Марына Бабарыка, жонка беларускага банкіра і мэцэната Віктара Бабарыкі.

МЗС Беларусі пацьвердзіў сьмерць грамадзянкі Беларусі і запэўніў, што беларуская амбасада ў Гішпаніі ажыцьцяўляе ўсе неабходныя консульскія працэдуры.

Акалічнасьці трагедыі не ўдакладняюцца, але ёсьць зьвесткі, што нешта пайшло ня так на глыбіні.

Старшыня праўленьня ААТ «Белгазпрамбанк» Віктар Бабарыка — сам заядлы аматар падводнага пагружэньня. У гутарках з журналістамі ня раз дзяліўся ўражаньнямі пра прыгажосьць акіянскага і марскога сьвету. Паступова далучыў да свайго захапленьня і жонку.

Два з паловай гады таму Свабода рабіла вялікае інтэрвію зь Віктарам Бабарыкам.

XS
SM
MD
LG