Лінкі ўнівэрсальнага доступу

П’яны мянчук на вачох мінакоў забіў кацяня сабутэльніцы. Распачалі крымінальную справу


Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

Сьледчыя Першамайскага раёну Менску паведамілі аб пачатку крымінальнай справы супраць 56-гадовага мужчыны, які пад пад’ездам дома па вуліцы Русіянава на вачах мінакоў ня менш за пяць раз ударыў кацяня галавой аб сьцяну дому. Кацяня памерла.

Сьведкі здарэньня паведамілі пра гэта праваахоўнікам, адзін зьняў на камэру тэлефона зьнешнасьць мужчыны, што дапамагло сьледчым выявіць яго асобу.

У час допыту мужчына заявіў, што кацяня «выклікала ў яго раздражненьне», бо яно пэўны час жыла ў жанчыны, зь якой ён расьпіваў алькаголь перад здарэньнем (на момант здарэньня ён быў у стане алькагольнага ап’яненьня). Да справы далучаныя вынікі ўскрыцьця кацяня, што пацьвердзілі, што сьмерць наступіла ў выніку дзеяньняў мужчыны. Адносна падазраванага праводзяціцца таксама комплексная псыхоляга-псыхіятрычная экспэртыза.

Паводле ч.1 арт. 339 КК РБ «Жорсткае абыходжаньне з жывёламі» мужчыну пагражае штраф, выпраўленчыя работы тэрмінам да году або арышт.

Да нядаўняга часу за жорсткае абыходжаньне з жывёламі маглі караць адно паводле Адміністрацыйнага кодэксу за хуліганства, адпаведны артыкул у Крымінальным кодэксе зьявіўся толькі ў 2015 годзе. Але паводле яго можна караць у выпадках, калі дзеяньне «ўчыненае з хуліганскіх ці іншых нізкіх памкненьняў ці ў прысутнасьці заведама малалетняга» і калі яно «пацягнула сьмерць ці калецтва жывёлы».

Закон аб абыходжаньні з жывёламі ў Беларусі дагэтуль не прыняты, актывісты крытыкуюць цяперашні законапраект за тое, што ён, наадварот, можа ўзаконіць жорсткае абыходжаньне з жывёламі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG