Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Кіт, які захрас у рацэ, здолеў сплысьці


Фота Сяргея Долі
Фота Сяргея Долі

У вусьці ракі на востраве Вялікі Шантар ў Хабараўскам краі Расеі ратавалі грэнляндзкага кіта.

Кіт быў заплыў у раку, якая выцякае з возера Вялікае на востраве, які месьціцца ў Ахоцкім моры. Але ў гэты час пачаўся адліў, і кіт захрас у рэчышчы. Там яго раніцай у чацьвер знайшлі людзі.

Даўжыня кіта — 10-13 мэтраў, узрост каля двух гадоў.

Ратавальнікі дапамаглі жывёліне пратрымацца да ночы, калі вялікі прыліў даў кіту магчымасьць кіту сплысьці.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG