«Створаны крымскімі скульптарамі манумэнт, яго стылістыка — цалкам у духу нашага фэстывалю. Гэта завершаная скульптурная кампазыцыя», — сказаў на адкрыцьці віцэ-прэм’ер крымскай адміністрацыі Дзьмітрый Палонскі.
Стэлу з партрэтам лідэра кубінскай рэвалюцыі і лавачкай ўсталявалі ў вёсцы Аленевка. На цырымоніі адкрыцьця прадстаўнік мясцовых уладаў — ён быў апрануты ў футболку з партрэтам Чэ Гевары — заявіў, што ў будучыні ўсю набярэжную даўжынёй чатыры кілямэтры могуць назваць у гонар Фідэля Кастра.
Пасьля сьмерці Кастра ў лістападзе 2016 года ўлады Кубы афіцыйна забаранілі ствараць помнікі ў яго гонар, а таксама называць яго імем публічныя месцы, каб не разьвіваць культ асобы.