Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Смаленская падкамісія: пашкоджаньні крыла самалёта маюць прыкметы выбуху


Абломкі польскага ўрадавага самалёта пад Смаленскам
Абломкі польскага ўрадавага самалёта пад Смаленскам

Падкамісія па пытаньнях расьсьледаваньня катастрофы польскага ўрадавага самалёта Ту-154 М пад Смаленскам лічыць, што пашкоджаньні левага крыла самалёта маюць прыкметы выбуху.

У паведамленьні прэс-службы падкамісіі ад 9 жніўня гаворыцца, што распад крыла самалёта пачаўся яшчэ перад сутыкненьнем яго зь бярозай.

Праца цяперашняй падкамісіі па высьвятленьні прычынаў смаленскай катастрофы, у якой 10 красавіка 2010 году загінуў прэзыдэнт Польшчы Лех Качынскі і яшчэ 95 чалавек, выклікае ў Польшчы шмат засьцярог. Падкамісія была сфармаваная пасьля таго, як да ўлады ў краіне прыйшла партыя Права і справядлівасьць, кіраваная Яраславам Качыньскім, братам загінулага прэзыдэнта.

Папярэдняя камісія, якая вывучала катастрофу, зрабіла выснову, што прычынай катастрофы стала недапушчальнае зьніжэньне самалёту падчас спробы прызямленьня і сутыкненьне з дрэвамі. Паводле гэтай папярэдняй камісіі, рэгістратары палёту, якія знаходзіліся на борце самалёта, не пацьвярджаюць вэрсіі аб выбуху ў машыне.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG