Лінкі ўнівэрсальнага доступу

АМАП, закладнік на лецішчы, 3 пісталеты: пад Віцебскам затрымалі групу злачынцаў


Скрыншот відэа затрыманьня з сайту УУС Віцебскага аблвыканкаму
Скрыншот відэа затрыманьня з сайту УУС Віцебскага аблвыканкаму

Супрацоўнікі міліцыі ў Віцебскай вобласьці пры падтрымцы АМАП 17 жніўня затрымалі на ўезьдзе ў Віцебск двух падазраваных у выкраданьні чалавека, яшчэ трох падазраваных адначасова з тым «лякалізавалі» ў горадзе.

Міліцыя атрымала зьвесткі пра тое, што 24-гадовага мэнэджэра прыватнай кампаніі пабілі «з асабістага непрыязнага стаўленьня», вывезьлі ў дачны пасёлак і там гвалтоўна ўтрымлівалі на лецішчы родзіча аднаго зь фігурантаў справы. Сярод падазраваных двое раней судзімыя за хуліганства і разбой. У час ператрусу ў падазраваных знайшлі кайданкі і тры пісталеты (іх баявыя ўласьцівасьці будзе ацэньваць экспэртыза).

Падазраваным за выкраданьне чалавека групай асобаў пагражае ад 5 да 15 год пазбаўленьня волі з канфіскацыяй маёмасьці.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG