Паводле апошніх дадзеных агенцтва «РИА-Новости», гараць больш за 25 дамоў, эвакуаваныя каля 600 чалавек. Пажару прысвоена чацьвёртая зь пяці катэгорыя складанасьці. Паведамляецца, што на месцы ўзгараньня адбыўся магутны выбух газу.
У Растоўскай вобласьці ўжо амаль тыдзень працягваюцца лясныя пажары, іх плошча дасягнула 50 квадратных кілямэтраў. З агнём змагаюцца больш за 1000 ратавальнікаў. Мясцовым жыхарам раней рэкамэндавалі падрыхтавацца да эвакуацыі, аднак пазьней у МНС Расеі заявілі, што пагрозы пашырэньня агню на населеныя пункты няма.