Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Затрыманыя трое магілеўцаў, якія выраблялі ў Падмаскоўі наркотыкі 


МУС Беларусі паведамляе, што ў выніку сумеснай спэцаперацыі з расейскімі спэцслужбамі «спыненая дзейнасьць міжнароднай групоўкі, якая займалася вытворчасьцю мэтадону».

Група вырабляла буйныя партыі мэтадону і збывала яго на тэрыторыі Расеі і Беларусі, асноўным пастаўшчыком у Беларусь і арганізатарам лябараторыі ў падмаскоўным катэджы быў жыхар Магілеву. Двое ягоных паплечнікаў — таксама магілеўцы.

Паводле папярэдніх ацэнак, кошт канфіскаванага наркотыку складае больш за 2,5 мільёна рублёў.

Цяпер шукаюцца саўдзельнікі і каналы паставак у Беларусь.

XS
SM
MD
LG