Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Фінляндыі затрыманыя яшчэ двое падазраваных у справе тэракту ў Турку


У Фінляндыі затрыманыя яшчэ двое выхадцаў з Паўночнай Афрыкі, якія падазраюцца ў датычнасьці да тэракту ў горадзе Турку. Пра гэта гаворыцца на сайце фінскай паліцыі.

Дакладных зьвестак аб грамадзянстве затрыманых няма. Паведамляецца, што фінскім паліцыянтам падазраваныя назваліся альжырцамі, раней яны паведамілі швэдзкім уладам, што яны — мараканцы.

Напад у фінскім горадзе Турку адбылося 18 жніўня. Мужчына — грамадзянін Марока — напаў з нажом на мінакоў. Два чалавекі загінулі, восем параненыя.

Паліцыя Фінляндыі назвала здарэньне тэрактам. Паводле падазрэньня ў дачыненьні да злачынства затрыманыя некалькі чалавек. Адзін падазраваны знаходзіцца ў міжнародным вышуку.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG