Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Індыі колькасць ахвяраў паводкі перавысіла 400 чалавек


Людзі ратуюцца на чоўнах у штаце Асам

Як паведаміла ў нядзелю Нацыянальнае ўпраўленьне ліквідацыі наступстваў стыхійных бедзтваў, мусонныя ліўні ў штатах Бігар, Асам, Заходняя Бэнгалія і Ўтар-Прадэш за тыдзень прывялі да гібелі 412 чалавек.

У Бігары разгорнутыя 28 падраздзяленьняў сіл рэагаваньня на надзвычайныя сытуацыі, створана 1765 палявых кухняў, якія абслугоўваюць каля 350 тысяч чалавек у раёнах, пацярпелых ад паводкі. Прадукты і прадметы першай неабходнасьці для жыхароў вёсак, адрэзаных вадой, скідваюцца з паветра.

Мусонныя ліўні, якія выклікалі рэзкі ўздым вады, абрынуліся на ўсход і паўночны ўсход Індыі ў пачатку жніўня. Асабліва пацярпелі штаты Бігар і Асам. У Асаме загінулі 144 чалавекі, затоплена больш за 3 тысячы вёсак.

XS
SM
MD
LG