Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У галяндзкім Ратэрдаме праз тэрарыстычную пагрозу адменены канцэрт


Канцэрт амэрыканскага рок-гурту Allah-Las у галяндзкім партовым горадзе Ратэрдам быў адменены ў сераду ўвечары праз тэрарыстычную пагрозу, паведаміла паліцыя гораду. Гледачы былі эвакуяваныя.

Папярэджаньне пра магчымасьць тэрарыстычнай пагрозы прыйшло Ратэрдамскай мэрыі ад гішпанскай паліцыі.

Пазьней агенцыя Ройтэрз інфармавала, што каля канцэртнай залі быў знойдзены мікрааўтобус з гішпанскімі рэгістрацыйнымі нумарамі, запоўнены газавымі балёнамі. Кіроўца мікрааўтобусу затрыманы для допыту.

Чальцы рок-гурту Allah-Las раней апраўдваліся, што не хацелі назвай свайго гурту, сугучнай зь імем Алаха, закрануць пачуцьці мусульманаў, аднак прызнавалі, што атрымлівалі ад іх пагрозы.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG