Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Магілёўскага журналіста затрымалі пад Асіповічамі. Ён рыхтаваў матэрыял пра пагрузку расейскай вайсковай тэхнікі


Алесь Асіпцоў

Незалежны магілёўскі журналіст Алесь Асіпцоў затрыманы 21 верасьня на чыгуначнай станцыі Верайцы Асіповіцкага раёну.

Як пасьпеў паведаміць Алесь Асіпцоў агенцтву БелаПАН, ён быў недалёка ад станцыі і рыхтаваў матэрыял пра вяртаньне ў Расею вайсковай тэхнікі, улучанай у сумесныя вучэньні «Захад-2017».

Празь нейкі час да журналіста падышоў міліцыянт і запатрабаваў прайсьці зь ім. Праз гадзіну яго адпусьцілі з Асіповіцкага РУУС, папярэдне праверышы дакумэнты.

Перад затрыманьнем журналіст расказаў, што стаў сьведкам, як на адну чыгуначную плятформу пагрузілі 36 расейскіх БТР, а на другую — паўсотні танкаў. Куды яны зьбіраюцца рушыць — невядома. Пасьля таго як інфармацыя з фатаздымкамі зьявілася ў СМІ, вакол станцыі быў выстаўлены пост. А неўзабаве журналістам зацікавілася міліцыя.

Сёньня Расея пачала вывад войскаў зь Беларусі пасьля вучэньняў «Захад-2017».

Ваша меркаваньне

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG