У Мінюсьце Расеі пацьвердзілі, што рашэньне суду будзе выкананае.
Міністэрства абароны Расеі заявіла, што абстрэлу гледачоў на вучэньнях «Захад-2017» не было.
На вучэньнях «Захад-2017» баявы верталёт выпадкова даў залп па натоўпе гледачоў, ёсьць цяжкапараненыя, паведаміў расейскі партал 66.ru.
Аўтакалёна актывістаў прарасейскай арганізацыі «Национально-освободительное движение» (НОД) праехала ўвечары 18 верасьня праз цэнтар Менску.
Гарадзкі суд Чарнаморску апраўдаў абвінавачаных у арганізацыі і ўдзеле ў масавых беспарадках 2 траўня 2014 году ў цэнтры Адэсы, калі загінулі 48 чалавек і яшчэ каля 200 былі параненыя.
Па стане на 13 гадзін у Беларусі было абясточана 125 населеных пунктаў (0,51%).
Дыпляматычныя прадстаўнікі Ўкраіны сустрэліся ў СІЗА Краснадару з блогерам Паўлам Грыбам.
Удзень 18 верасьня невядомыя «людзі ў цывільным» затрымалі і зьвезьлі ў невядомым кірунку аргентынскага мастака Франчэска Басалеці падчас таго, як ён пачынаў маляваць мурал на будынку на вуліцы Рабкораўскай.
Пазьней БЕЛТА паведаміла, што мастака затрымалі праз адсутнасьць дазволу на нанясеньне малюнка, Ён быў дастаўлены ў пастарунак, а потым адпушчаны.
На крэйсэры «Аўрора» ў расейскім Санкт-Пецярбургу 17 верасьня актывісты ў касьцюмах блазнаў правялі акцыю з патрабаваньнем вялікіх сумаў грошай для бюджэту Расеі на застрашваньне ўяўных ворагаў.
Гомельскія ратаўнікі дзесяць гадзінаў рамантавалі яхту нарвэсцаў у кілямэтры ад украінскай мяжы.
У магілёўскую міліцыю па тэлафанавала 28-гадовая крычаўлянка і паведаміла, што 54-гадовы знаёмы жыхар Зеленаградзка пагражаў забіць яе з пісталета.
Як паведамляе паліцыя Лёндану, у суботу ўвечары ў раёне Хонслоў на захадзе Лёндана быў арыштаваны 21-гадовы мужчына.
Паліцыя Лёндану паведаміла, што ўзброенае падразьдзяленьне паліцэйскага спэцназу праводзіць ператрус у доме на ўскрайку гораду. У якасьці засьцярогі, з бліжэйшых дамоў эвакуяваныя жыхары.
Ці зьвязаны навучальны палёт з вучэньнямі «Захад-2017», не паведамляецца. Днём раней першай «ахвярай» вучэньняў стаў расейскі самалёт Ту-22М3, які празь няспраўнасьць выкаціўся з узьлётна-пасадачнай паласы.
Паліцыя Вялікай Брытаніі затрымала 18-гадовага мужчыну ў партовым горадзе Дуўр. Яго падазраюць у датычнасьці да выбуху бомбы ў лёнданскім мэтро 15 верасьня.
Тэрарыстычная групоўка «Ісламская дзяржава» ўзяла на сябе адказнасьць за тэракт у Лёндане 15 верасьня. Ровень тэрарыстычнай пагрозы ў Вялікай Брытаніі падвышаны да «крытычнага». Гэта значыць, што ўлады лічаць напад «непазьбежным».
Як паведаміў партал lrytas.lt, беларускі памежнік зайшоў на тэрыторыю Літвы, прабыў там меней за хвіліну і вярнуўся на тэрыторыю Беларусі. Інцыдэнт адбыўся ў зоне адказнасьці Друскеніцкай памежнай заставы.
Першая ахвяра вучэньняў «Захад-2017» — самалёт Ту-22М3. Здарэньне адбылося на авіябазе Шайкоўка, што ў Калускай вобласьці Расеі.
Экспэртыза выявіла ў абвінавачанага праблемы з псыхікай, але пастанавіла, што ён можа ў поўнай меры асэнсоўваць характар сваіх дзеяньняў і іх небясьпеку, можа кіраваць сваімі дзеяньнямі, таму падлягае адказнасьці на агульных умовах.
22 чалавекі атрымалі пашкоджаньні. На месцы здарэньняў працуюць паліцыя і выратавальныя службы.
На карце памяці фотаапарата знайшлі фота бела-чырвона-белага сьцяга ў Курапатах. Мужчына кажа, гэта раззлавала „начальніка КДБ“.
Японскі ўрад назваў гэта «беcпрэцэдэнтнай пагрозай». Напярэдадні КНДР выступіла з пагрозай, што скарыстае ядзерную зброю, каб «патапіць» Японію і ператварыць Злучаныя Штаты ў «цемру і попел»
У Расеі пасьля ананімных паведамленьняў аб мінаваньні паліцыя праверыла амаль 50 будынкаў у чатырох гарадах.
«Гэта была вельмі працавітая, начытаная і інтэлектуальна падрыхтаваная асоба, пра што і сьведчыць яе кніжка „Птушкі пералётныя“, якую выдала Радыё Свабода».
«Я ўпершыню сустрэўся з Галінай у лягеры перамешчаных асобаў ў Нямеччыне ў 1946. Мы разам зь ёю вучыліся ў Гімназіі імя Янкі Купалы ў Баварыі».
Электробусы «Белкамунмаш» на кітайскіх акумулятарах пачалі хадзіць на рэйсавых маршрутах зь 15 траўня. З таго часу пра значныя здарэньні з электробусамі не паведамлялі, акрамя аднаго выпадку.
Дамова з латышамі, эстонцамі і палякамі, увядзеньне дадатковай платы за перадачу, пракладка дадатковых ліній, дэмантаж пэўнага абсталяваньня.
Інтэрнэт-выданьне Kun.uz апублікавала відэа, на якім кіраўнік раёну ва Ўзбэкістане зьбівае і абражае дырэктараў мясцовых школ за зрыў сьвяткаваньня Дня незалежнасьці.
У Арганізацыі Абʼяднаных Нацый занепакоеныя адсутнасьцю вынікаў расьсьледаваньня забойства Паўла Шарамета. Пра гэта на прэзэнтацыі дакладу ААН паведаміла старшыня маніторынгавай місіі ААН па правах чалавека ва Ўкраіне Фіёна Фрэйзэр.
Зоркі шоў-бізнэсу ў аўторак увечары ўзялі ўдзел у тэлемарафоне, зьбіраючы сродкі на карысьць ахвяраў ураганаў «Ірма» і «Гарві»
За ўжываньне сілы да памежнікаў падчас пераходу польска-ўкраінскай мяжы Міхэілам Саакашвілі 10 верасьня ва Ўкраіне затрымалі дваіх яго паплечнікаў, Аляксандра Бурцава і Андрэя Кацічэнку.
У Беларусі проста так праслухоўваць чужыя размовы дэ-юрэ незаконна, але фактычна спэцслужбы могуць законна праслухоўваць любога: санкцыя пракурора не абавязковая, трэба толькі, каб КДБ ці СК атрымалі дазвол на праслухоўваньне ад сваіх начальнікаў.
У прэсавай службе МУС Расеі па Маскве агенцтву пацьвердзілі факт інцыдэнту і паведамілі, што зламысьнікам пагражае адказнасьць у выглядзе пазбаўленьня волі тэрмінам да пяці гадоў.
Амэрыканская беларуска Кацярына Муніц, якая жыве на ўсходнім узьбярэжжы ў горадзе Корал-Спрынгс у 25 кілямэтрах ад Атлянтычнага акіяну, распавяла Свабодзе пра тое, як яе сямʼя перажыла ўраган «Ірма».
Ураган «Ірма» дасягнуў амэрыканскага штату Флорыда. Чакаецца, што на шляху ўрагану будуць і гарады зь вялікай колькасьцю насельніцтва.
«Вока» ўрагану «Ірма» — тая частка ўрагану, дзе вецер наймацнейшы — дасягнула выспаў на поўдзень ад амэрыканскага штату Флорыда і рухаецца ў кірунку ўзьбярэцца.
Паўстанцкія «Сырыйскія дэмакратычныя сілы», якая дзейнічаюць пры падтрымцы ЗША, абвясьцілі пра ваенную апэрацыю па канчатковым выцясьненьні баевікоў «Ісламскай Дзяржавы» з усходняй правінцыі Дэйр-аз-Зор — галоўнага нафтаноснага раёну.
Ураган «Ірма» зноў узмацніўся да апошняй, пятай катэгорыі, паведамляе Нацыянальны цэнтар папярэджаньня ураганаў ЗША. Хуткасьць ветру дасягае 257 км / г.
Паводле апошніх паведамленьняў з Мэксыкі, колькасьць выяўленых на цяперашні час загінулых у выніку магутнага землятрусу на ціхаакіянскім узьбярэжжы краіны, які адбыўся ўвечары 7 верасьня, узрасла прынамсі да 61 чалавека.
Міністэрства ўнутраных справаў Украіны заяўляе, што ў выніку выбуху аўтамабіля з грузінскімі нумарамі загінуў грамадзянін Грузіі Цімур Махаўры, які на баку ўкраінскай улады ваяваў на Данбасе ў складзе дабраахвотніцкага батальёна імя Джахара Дудаева.
У паліцыі Кіева паведамляюць, што ў выніку выбуху аўто ў цэнтры гораду загінуў мужчына, пацярпела жанчына.
У ночы з 8-га на 9-га і з 9-га на 10-га верасьня, калі ня будзе аблокаў і калі ад’ехаць падалей ад гораду і паглядзець на поўнач, палярнае зьзяньне можна будзе пабачыць няўзброеным вокам.
Міністэрства абароны Расіі заявіла пра забойства ў Сырыі вайсковага кіраўніка «Ісламскай дзяржавы» Гулмурода Халімава.
Сёлета ўвесну ўлады абгрунтавалі «прарывам мяжы» справу «Белага легіёну».
Мужчына прызнаўся міліцыі, што расьпяў ката, каб «дапячы суседцы», і што на той момант быў п’яны, але адмаўляе, што забіваў ката.
«Высьветлена, што ў пэрыяд знаходжаньня на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь грамадзянін Грыб П.І. супрацоўнікамі органаў унутраных справаў не затрымліваўся».
Каля берагоў Мэксыкі ўвечар 7 верасьня на пятніцу адбыўся магутны землятрус. Паводле зьвестак розных СМІ, магнітуда склала ад 8 да 8,4 бала. Пра колькасьць пацярпелых не паведамляецца.
Здарэньне адбылося перад пачаткам выступу, калі гледачы рассаджваліся па месцах. У лякарні на момант публікацыі засталіся 62-гадовая пэнсіянэрка і цяжарная жанчына.
У цэнтры Лёндану адбыўся невялікі выбух, ад якога атрымаў пашкоджаньні адзін чалавек, паведамляе Бі-бі-сі са спасылкай на паліцыю гораду.
Загрузіць яшчэ