Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Заслаўі абваліўся цырк-шапіто, пацярпелі шасьцёра


Ілюстрацыйнае фота

Частка глядацкіх трыбунаў абвалілася ў цырку-шапіто Sirius у Заслаўі ўвечары 7 верасьня, перадае дзяржаўны тэлеканал СТВ. Пацярпелі шэсьць чалавек, у тым ліку двое дзяцей і цяжарная жанчына.

Здарэньне адбылося перад пачаткам выступу, калі гледачы рассаджваліся па месцах. Паведамляецца, што на месца апэратыўна прыбылі мэдыкі і ратаўнікі, адвезьлі пяцярых у Менскую абласную лякарню, цяжарную жанчыну — у 2-ю менскую радзільню.

У лякарні на момант публікацыі засталіся 62-гадовая пэнсіянэрка і цяжарная жанчына, двое пацярпелых адмовіліся ад шпіталізацыі, 8-гадовую дзяўчынку і 12-гадовага хлопчыка адпусьцілі дамоў пасьля агляду.

Сьледчыя Менскай вобласьці распачалі крымінальную справу. Дзеяньні кіраўніка цырку кваліфікаваныя як аказаньне паслугаў, што не адпавядаюць патрабаваньням бясьпекі (ч.1 арт. 338 КК). Яму пагражае пакараньне ад штрафу да 2 гадоў пазбаўленьня волі.

Ваша меркаваньне

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG