Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Украінскія дыпляматы знайшлі зьніклага ў Гомлі Паўла Грыба ў ізалятары Краснадару


Паўло Грыб

Бацька зьніклага ў Гомлі ўкраінца Ігар Грыб заяўляе, што ягоны сын Паўло знаходзіцца ў адным са сьледчых ізалятараў Фэдэральнае службы бясьпекі Расеі ў Краснадары.

«Гэтае паведамленьне я атрымаў зь Міністэрства замежных спраў Украіны. Паўло знаходзіцца ў сьледчым ізалятары нумар 5 у Краснадары», — паведаміў Свабодзе Ігар Грыб.

Пазьней прадстаўнікі Фэдэральнай службы бясьпекі Расеі па Краснадарскім краі пацьвердзілі гэтую інфармацыю.

28 жніўня сябра грамадзкай рады Дзяржпагранслужбы Ўкраіны Ігар Грыб заявіў пра зьнікненьне свайго 19-гадовага сына Паўла Грыба. Ён сказаў, што 24 жніўня сын паехаў у Гомель на сустрэчу зь дзяўчынай, зь якой пазнаёміўся і меў кантакты толькі ў сацыяльных сетках. Дзяўчына, паводле Паўла, павінна была прыехаць на сустрэчу з Расеі.

Паўло Грыб меўся вярнуцца ў той жа дзень. Калі гэтага не адбылося, бацька паехаў на пошукі ў Гомель, дзе высьветліў, што ягоны сын знаходзіцца ў вышуку на падставе артыкулу 205 Крымінальнага кодэксу Расеі (тэрарыстычны акт), а ініцыятар вышуку — ФСБ РФ па Краснадарскім краі (горад Сочы).

Ваша меркаваньне

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG