Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пяць беларусаў загінулі ў дарожнай аварыі ў Смаленскай вобласьці


Ілюстрацыйнае фота

На 182-м кілямэтры трасы М1 у Смаленскай вобласьці Расеі сутыкнуліся два грузавікі і мікрааўтобус «Мэрсэдэс», на месцы загінулі 5 грамадзян Беларусі, паведамілі Tut.by у расейскай дзяржаўтаінспэкцыі. На месцы здарэньня працуюць сьледчыя.

Паводле дзяржаўтаінспэкцыі, грузавік для перавозкі шчэбню ехаў на Маскву, у яго ззаду ўрэзалася фура MAN, якую пасьля вынесла на сустрэчную паласу. MAN сутыкнуўся з «Мэрсэдэсам», у якім ехалі 8 беларусаў.

Адзін пасажыр мікрааўтобуса не пацярпеў, кіроўца мікрааўтобуса і адзін пасажыр, а таксама кіроўца аднаго з грузавікоў атрымалі несьмяротныя траўмы і дастаўленыя ў Гагарынскую раённую лякарню; пяць пасажыраў мікрааўтобуса памерлі на месцы.

Ваша меркаваньне

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG